:

Аб візіце старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М. Субоціна ў г. Цзінань

27.05.2025 г.

З 26 па 27 мая 2025 года адбыўся візіт старшыні Віцебскага аблвыканкама Субоціна А.М. ў г.Цзінань правінцыі Шаньдун.
У ходзе візіту праведзена сустрэча з сакратаром парткама правінцыі Шаньдун Лінь У, падчас якой бакі абмеркавалі шырокі шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.
Губернатар Віцебскай вобласці выступіў з прывітальнай прамовай на Форуме рэгіёнаў-пабрацімаў правінцыі Шаньдун-2025.
Віцебская вобласць у кастрычніку 2019 года падпісала базавае пагадненне аб супрацоўніцтве з правінцыяй Шаньдун. Да цяперашняга моманту ўжо 8 рэгіёнаў Віцебскай вобласці ўстанавілі пабрацімскія сувязі з партнёрамі з правінцыі Шаньдун.
У ходзе Форуму бакі падпісалі Дарожную карту паміж урадам правінцыі Шаньдун і Віцебскім аблвыканкамам, а таксама чатыры двухбаковых дакумента па лініі пабрацімства: Віцебск-Цзінань, Полацк-Лэчжоу, Верхнядзвінск-Ліньі, Браслаў-Цзыбо.
У рамках Форуму рэгіёнаў-пабрацімаў адбылася выстава-дэгустацыя прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, на якой гасцям мерапрыемства прадстаўлены шырокі пералік прадукцыі мяса-малочнай, кандытарскай і лёгкай прамысловасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці