:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кітаі Аляксандра Чарвякова з кіраўніцтвам Міжнароднага аддзела ЦК КПК

16.04.2024 г.

16 красавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў правёў сустрэчу з кіраўніком Міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая Лю Цзяньчао.

У ходзе сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі бягучы стан і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, узгаднілі графік маючых адбыцца кантактаў на розных узроўнях.

Бакі пацвердзілі намер аказваць усебаковую падтрымку для якаснага супрацоўніцтва па лініі «Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – Міжнародны аддзел ЦК КПК». Выказалі ўзаемную зацікаўленасць ва ўсталяванні кантактаў паміж палітычнымі партыямі, грамадскімі аб'яднаннямі і фабрыкамі думкі Беларусі і Кітая для абмену вопытам партыйнага будаўніцтва і азнаямлення з ідэалогіяй дзвюх дзяржаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці