:

Аб візіце Пасла А.В. Чарвякова ў горад Цындао

10.06.2025 г.

У перыяд з 8 па 9 чэрвеня 2025 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Чарвякоў А.В. наведаў з візітам г. Цындао (правінцыя Шаньдун). 
Даведачна. Цындао-важны эканамічны цэнтр і партовы горад на ўсходнім узбярэжжы Кітая, міжнародны гандлёвы порт і марскі транспартны вузел у басейне Жоўтай ракі і на заходнім узбярэжжы Ціхаакіянскага кальца, мае гандлёвыя адносіны з больш чым 450 партамі ў больш чым 130 краінах і рэгіёнах свету. Прапускная здольнасць порта ўваходзіць у дзесятку лепшых у свеце. 
У 2018 годзе заключана пагадненне аб устанаўленні сяброўскіх адносін паміж Аршанскім раёнам Віцебскай вобласці і г.Цындао. 
У 2024 годзе падпісана Пагадненне аб устанаўленні партнёрскіх адносін паміж г.Мінск і г. Цындао.

У рамках візіту А.В. Чарвякоў правёў рабочую сустрэчу з намеснікам сакратара гарадскога партыйнага камітэта, мэрам горада Цындао Жэнь Ганам, падчас якой абмеркаваў перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з горадам, а таксама маючыя адбыцца візіты беларускіх дэлегацый.  
У якасці ганаровага госця Пасол Чарвякоў А.В. прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця і ўзнагароджання пераможцаў «IV маладзёжнага конкурсу інавацый і прадпрымальніцтва дзяржаў членаў-ШАС», дзе выступіў з прывітальным словам. 
Даведачна. Другое месца прысуджана канкурсантцы ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая прадставіла праект па тэхналогіі перапрацоўкі вадкіх радыеактыўных адходаў. 
У ходзе візіту дыпламаты Пасольства наведалі Кітайскі цэнтр трансферу тэхналогій дзяржаў–членаў ШАС, а таксама кампанію «Sinopec Jingwei Co.», дзе азнаёміліся з перадавымі тэхналогіямі ў галіне здабычы нафты, а таксама сканавання зямлі пры правядзенні буравых работ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці