:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Кітаі Ю.Сенько ў Форуме моладзі

21.01.2022 г.

20 студзеня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сенько прыняў удзел у Форуме гісторый аб дружбе моладзі, прысвечаным 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Беларуссю.

У сваім прывітальным слове Кіраўнік беларускай дыпмісіі працытаваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку, які ў сваім віншаванні Старшыні Сі Цзіньпіну з 30-годдзем дыпламатычных адносін выказаў упэўненасць, што «закладзены намі за гэтыя гады падмурак стане моцнай асновай для будучых пакаленняў беларусаў і кітайцаў, якія, як і мы, будуць шчыра сябраваць і падтрымліваць адзін аднаго ва ўсе часы».

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства, ініцыяванага Ўсекітайскай федэрацыяй моладзі і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, таксама сталі Старшыня Ўсекітайскай федэрацыі Моладзі Ван Хун'янь, былы Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь, сакратар парткама Кітайскай дыпламатычнай акадэміі Цуй Цымін, Першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук'янаў і саветнік Дэпартамента Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС КНР Чжан Вэй.

У рамках Форума прадстаўнікі беларускай і кітайскай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі знаёмства, дружбы і супрацоўніцтва з аднагодкамі і дамовіліся і надалей актыўна паглыбляць і пашыраць двухбаковае ўзаемадзеянне па лініі маладзёжных абменаў і розных маладзёжных праектаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці