:

Аб візіце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку

04.06.2025 г.

       У перыяд з 2 па 4 чэрвеня 2025 года адбыўся візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку. 
       У рэзідэнцыі «Чжуннаньхай» праведзена сяброўская сустрэча, а таксама перамовы ў фармаце «тэт-а-тэт» лідараў Беларусі і Кітая. Падчас сустрэч бакі пацвердзілі крэпасць беларуска-кітайскай дружбы і ўзаемны давер, выказалі зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі двухбаковага ўзаемадзеяння.

       Старшыня КНР Сі Цзіньпін запрасіў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку прыняць удзел у чарговым саміце кіраўнікоў дзяржаў – членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цяньцзіні ў канцы жніўня 2025 года, а таксама парадзе з нагоды перамогі ў сусветнай антыфашысцкай вайне, які адбудзецца ў Пекіне ў верасні 2025 года.

       У рамках візіту Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка правёў перамовы з прадстаўнікамі кітайскіх дзелавых колаў. Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне машынабудавання, а таксама тэхналагічнай мадэрнізацыі шэрагу напрамкаў прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці