Аб візіце Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў г.Сіань
26.04.2026 г.26 красавіка 2026 г. у рамках візіту Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Крутога ў г.Сіань адбылася сустрэча з Сакратаром парткама правінцыі Шэньсі Чжао Iдэ, падчас якой бакі абмеркавалі перспектывы ўмацавання міжрэгіянальных сувязяў з Магілёўскай вобласцю ў розных сферах, актывізацыю гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.
Даведачна. У 2021 годзе Магілёўская вобласць стала юбілейным сотым пабрацімам правінцыі Шэньсі.
У Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» паспяхова рэалізуюцца сумесныя праекты ў аўтамабілебудаванні, лагістычнай і аэракасмічнай галінах.
З 2018 года ў Сіяньскім універсітэце замежных моў функцыянуе Цэнтр вывучэння Беларусі, ва ўніверсітэце ўведзена спецыяльнасць па вывучэнні беларускай мовы.
У 2025 годзе пры Паўночна-заходнім палітэхнічным універсітэце адкрыты філіял Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У ходзе візіту Дзмітрый Крутой прыняў удзел у цырымоніі падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ЗАТ «Еўразійскі Чыгуначны гейтвэй» і ТАА «Міжнародная партовая група Сіаня», якім прадугледжана развіццё чыгуначнага кантэйнернага тэрмінала «Грэйтпорт», які будуецца ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».



