:

Аб мерапрыемствах у г. Чунцын, прымеркаваных да 30-годдзя дыпламатычных адносін Беларусі і Кітая

25.01.2022 г.

24 студзеня 2022 года ў г. Чунцын адбылося адкрыццё фотавыставы «Гісторыя беларуска-кітайскіх адносін», арганізаванай Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у г. Чунцын пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Кітаі і Народнага ўрада г. Чунцын у гонар 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.

Больш за 30 унікальных фотаздымкаў з архіваў міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Кітая адлюстравалі найбольш знакавыя падзеі ў гісторыі паглыблення і пашырэння супрацоўніцтва паміж краінамі.

Наведаць выставу, арганізаваную на агляднай пляцоўцы самага высокага хмарачоса г. Чунцын World Financial Centre, можа любы ахвочы з 24 па 30 студзеня 2022 года.

Акрамя таго, ва ўзаемадзеянні з Мінскім аблвыканкамам і тэлекампаніяй «Сталічнае тэлебачанне» і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у гонар юбілейнай даты 24 студзеня ў Чунцыне стартаваў Тэлевізійны тыдзень Беларусі і Мінскай вобласці на ўсекітайскім тэлеканале Chongqing TV і міжнародным спадарожнікавым канале Chongqing International.

З 24 па 28 студзеня 2022 года ў эфіры тэлеканалаў з сукупнай аўдыторыяй больш за 1 мільярд чалавек будзе паказана 5 эпізодаў беларускага турыстычнага шоў «Я хачу гэта ўбачыць» на кітайскай мове. Пераклад праекта выкананы Цэнтрам культурнай і турыстычнай прадукцыі г. Чунцын пры садзейнічанні Генконсульства Беларусі.

Праект рэалізаваны пры падтрымцы «Chongqing Broadcasting Group» і тэлекампаніі «СТБ». У адказ тыдзень Чунцына на беларускім тэлебачанні плануецца правесці да канца 2022 года.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці