:

Аб сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнага бюро статыстыкі КНР

14.07.2025 г.

14 ліпеня 2025 г. кіраўніцтва Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь з удзелам дыпламатаў пасольства Беларусі ў Кітаі правялі сустрэчу з намеснікам старшыні Нацыянальнага бюро статыстыкі КНР Жуань Цзяньхун.
14 ліпеня 2025 г. дэлегацыя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Старшыні Тарасюк Н.В., а таксама дыпламаты Пасольства Беларусі ў Кітаі правялі сустрэчу з намеснікам старшыні Нацыянальнага бюро статыстыкі КНР Жуань Цзяньхун.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне статыстыкі. Разгледзелі напрамкі ўзаемадзеяння паміж Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным бюро статыстыкі Кітайскай Народнай Рэспублікі, уключаючы пытанні развіцця электроннай камерцыі, падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне статыстыкі паміж двума ведамствамі.
Кітайскі бок выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве ў частцы абмену вопытам, інфармацыяй, а таксама новых падыходаў у статыстычным уліку пры лічбавай трансфармацыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці