Аб ускладанні кветак да Мемарыяльнага комплексу
05.05.2025 г.5 мая 2025 г., напярэдадні Дня Перамогі, Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Чарвякоў А.В., а таксама прадстаўнікі апарата аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да Мемарыяла савецкім і мангольскім воінам, загінуўшым у жніўні 1945 года пры вызваленні паўночна-ўсходняй часткі Кітая, у павеце Чжанбэй Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Пасол Чарвякоў А.В. таксама ўсклаў кветкі да брацкай магілы савецкім воінам.
Памяць воінаў-вызваліцеляў таксама ўшанавалі супрацоўнікі дыпламатычных місій краін СНД і Манголіі, Сакратарыята Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, МЗС КНР і Народнага ўрада павета Чжанбэй.
У рамках урачыстых мерапрыемстваў А.В. Чарвякоў наведаў мемарыяльны музей, дзе зрабіў прывітальны запіс у кнізе для ганаровых гасцей.