:

Дыпламаты Пасольства ўзялі ўдзел у Навагоднім прыёме Цэнтра супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі Кітай-ШАС

02.03.2026 г.

2 сакавіка 2026 г. дыпламаты Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР прынялi ўдзел у Навагоднім прыёме Цэнтра супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі Кітай-ШАС.
У рамках мерапрыемства адбыліся выступленні намесніка Міністра адукацыі КНР Сюй Цінсэня, намесніка Генеральнага сакратара ШАС Хан Сухэля, намесніка Губернатара Народнага ўрада правінцыі Шэньсі Ву Вэньгана, намесніка Дырэктара Дэпартамента краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС КНР Маа Вэньчуня, а таксама Дырэктара Цэнтра, Рэктара Сіаньскага ўніверсітэта Цзяатун Чжан Ліцюня. У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел кіраўнікі вядучых кітайскіх універсітэтаў і дыпламаты краін ШАС.
Падчас круглага стала адбыўся змястоўны абмен вопытам супрацоўніцтва, абмяркоўваліся актуальныя пытанні развіцця адукацыйных сувязяў паміж краінамі ШАС, а таксама перспектывы далейшага ўзаемадзеяння ў рамках Цэнтра і Універсітэта ШАС.
Беларускі бок паслядоўна выступае за пашырэнне акадэмічных абменаў, паглыбленне партнёрскіх сувязяў паміж універсітэтамі і рэалізацыю сумесных адукацыйных

праектаў у рамках арганізацыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці