Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько з кіраўніцтвам Індустрыяльнага парка «Вялікі камень»
18.07.2023 г.18 ліпеня 2023 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сенько сумесна з Генеральнымі консуламі Рэспублікі Беларусь у гг. Гуанчжоу, Чунцын, Шанхай і САР Ганконг правёў сустрэчу з кіраўніком адміністрацыі парка Аляксандрам Ярашэнкам і кіраўніцтвам кампаніі па развіцці індустрыяльнага парку.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у парку, развіццё транспартна-лагістычнай дзейнасці і пашырэнне дзеючых вытворчасцяў. Асаблівая ўвага нададзена прыцягненню новых якарных і інавацыйных інвестараў, а таксама стварэнню субпаркаў правінцый КНР для далейшага развіцця іміджу «Вялікага каменя» сярод рэгіёнаў.