Аб удзеле ў «дзвюх сесіях»
20.01.2025 г.18-19 студзеня 2025 года прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы па запрашэнні канцылярыі знешніх сувязяў народнага ўрада Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР) прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця 3-й сесіі сходу народных прадстаўнікоў СУАР 14-га склікання і 3-й сесіі пасяджэння Народнага палітычнага кансультатыўнага савета СУАР 13-га склікання.
У ходзе 3-й сесіі сходу народных прадстаўнікоў СУАР 14-га склікання старшыня ўрада раёна Эркін Туніяз прадставіў даклад аб выніках работы ўрада ў 2024 годзе, а таксама агучыў мэты, накіраваныя на далейшае развіццё СУАР у 2025 годзе.