:

Аб удзеле Пасла А.В. Чарвякова ў запуску першага рэйса “Белавія” Мінск-Санья-Мінск

09.10.2025 г.

8-9 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы А.В. Чарвякоў прыняў удзел у цырымоніі сустрэчы і прэзентацыі рэйса авіякампаніі «Белавія» па маршруце Мінск-Санья-Мінск.
Санья – адна з жамчужын Паўднёвага Кітая, вядомая як «Усходнія Гаваі», размяшчаецца ў самай паўднёвай правінцыі краіны – на востраве Хайнань.
Гэта сусветна прызнаны цэнтр турызму, здароўя і курортнага адпачынку. Гэты рэйс з'яўляецца першым далёкамагістральным рэгулярным напрамкам у гісторыі беларускай авіяцыі, што падкрэслівае сур'ёзнасць намераў абедзвюх краін па ўмацаванні ўзаемасувязяў у сферы эканомікі і турызму.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовага муніцыпальнага ўрада, авіяцыйных уладаў і профільных ведамстваў, міжнароднага аэрапорта г. Санья, кітайскіх турыстычных аператараў. У ходзе мерапрыемства кітайскім гасцям была прадстаўлена інфармацыя аб беларускім авіяперавозчыку, а таксама прэзентаваны турыстычны патэнцыял Рэспублікі Беларусь.
У інтэрв'ю мясцовым СМІ А.В. Чарвякоў адзначыў, што “запуск рэйса з'яўляецца вынікам узаемнага палітычнага даверу паміж Беларуссю і Кітаем, паспяховай рэалізацыяй тых задач, якія перад намі паставілі лідары нашых краін па пашырэнні, паглыбленні і прыкладным характары нашага супрацоўніцтва».
 

У рамках візіту Пасол Беларусі ў Кітаі А.В. Чарвякоў правёў сустрэчу з мэрам г. Санья Чэнь Сі, падчас якой бакі абмеркавалі перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці