:

Аб сустрэчы Пасла Ю.Сенько з прэзідэнтам Кітайскай машынабудаўнічай інжынірынгавай карпарацыі Фан Яньшуем

12.04.2021 г.

12.04.2021 адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Ю.Сенько з прэзідэнтам Кітайскай машынабудаўнічай інжынірынгавай карпарацыі (CMEC) Фан Яньшуем.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы рэалізацыі шэрагу праектаў карпарацыі CMEC ў Беларусі, а таксама супрацоўніцтва з ключавымі асаблівымі эканамічнымі зонамі Беларусі. Кітайскі бок таксама выказаў зацікаўленасць у садзейнічанні выхаду беларускай якаснай харчовай прадукцыі на рынак Кітая.

Даведачна:
Карпарацыя CMEC з'яўляецца вядучым у КНР вытворцам абсталявання ў галіне электраэнергетыкі, уваходзіць у склад холдынгу SINOMACH. Карпарацыяй ажыццяўляюцца пастаўкі за мяжу абсталявання да вугальных і цеплавых электрастанцый, гідраэлектрастанцый, газавых турбін рознай прадукцыйнасці. Штаб-кватэра CMEC размешчана ў Пекіне. Карпарацыя ўваходзіць у топ-500 кітайскіх кампаній па версіі Fortune (337 месца). На працягу некалькіх гадоў CMEC таксама ўваходзіць у лік найбуйнейшых 225 сусветных падрадчыкаў па версіі амерыканскага часопіса «Engineering News-Record».

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці