Аб удзеле Пасла А.У. Чарвякова ў Канферэнцыі па медыцынскім абсталяванні ў Шанхаі
11.07.2025 г.11 ліпеня 2025 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Чарвякоў А.В. выступіў з прамовай на цырымоніі адкрыцця першай кітайскай выставы па міжнародным супрацоўніцтве ў сферы медыцынскага абсталявання (г. Шанхай), арганізаванай Усекітайскай асацыяцыяй медыцынскага абсталявання.
У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча са старшынёй Усекітайскай асацыяцыi медыцынскага абсталявання Хоу Янь і прадстаўнікамі вядучых медыцынскіх кампаній Кітая, падчас якой бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы медыцыны і аховы здароўя.