:

Віншаванне Пасла Беларусі ў Кітаі А. Чарвякова з Днём Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь

12.05.2024 г.

Паважаныя суайчыннікі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Дзяржаўныя сімвалы ўвасабляюць у сабе памяць пакаленняў, адлюстроўваюць нацыянальную самасвядомасць беларускага народа.

Сёння, аддаючы даніну павагі сімвалам дзяржавы, мы пацвярджаем сваю прыхільнасць суверэннаму шляху развіцця і багатым гістарычным традыцыям нашай краіны, славім такія агульныя для беларусаў каштоўнасці як імкненне да міру, адданасць роднай зямлі, стварэнне ў імя будучыні нашай Радзімы.

Жадаю ўсім мірнага неба над галавой, здароўя, дабрабыту і стваральнай працы на карысць роднай Беларусі!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці