:

Аб падпісанні Пагаднення паміж гарадамі Светлагорск і Баадзін (правінцыя Хэбэй)

26.01.2022 г.

25 студзеня 2022 года, у рамках выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2021 г. № 9 «Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай» і з улікам дамоўленасцей, дасягнутых у снежні 2021 года Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь Юрыем Сенько з кіраўніцтвам горада Баадзін (правінцыя Хэбэй), адбылася анлайн-цырымонія падпісання Пагаднення па развіццю супрацоўніцтва паміж Светлагорскім райвыканкамам і Народным урадам г. Баадзін. Свае подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Светлагорскага райвыканкама Алейнікаў Д.В. і Мэр горада Баадзін спадарыня Ян Цзіхун. На мерапрыемстве ў анлайн фармаце выступіў Пасол Беларусі ў КНР Юрый Сенько, намеснік Старшыні Гомельскага аблвыканкама Канюшка А.В., Старшыня Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў Вялічка Л.П.

У сваім выступленні Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сенько адзначыў актуальнасць падпісання Пагаднення з улікам вынікаў тэлефонных размоў паміж Лідэрамі дзвюх нашых краін, у ходзе якіх было ўзгоднена правядзенне ў 2021-2023 гг. Гадоў рэгіёнаў Беларусі і Кітая. Абазначыў шэраг напрамкаў па рэалізацыі палажэнняў дакумента, уключаючы актывізацыю кантактаў дзелавых колаў пабрацімскіх рэгіёнаў, прасоўванне беларускіх тавараў на кітайскі рынак, а таксама нарошчванне інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.

У ходзе мерапрыемства былі падпісаны мемарандумы з кітайскім бокам аб пастаўках у Кітай прадукцыі з высокім дабаўленым коштам беларускіх вытворцаў, а таксама па супрацоўніцтве ў сферы лагістыкі. Прадстаўлены экспартны (сваю прадукцыю прэзентавалі прадпрыемствы ДУ «Гомельмясамалпрам» і ДУ «Гомельаблпрам») і інвестыцыйны (СЭЗ «Гомель-Ратон») патэнцыял Светлагорскага раёна і Гомельскай вобласці. Вызначаны алгарытм выканання дасягнутых у ходзе сустрэчы дамоўленасцей.

Даведачна:
Горад Баадзін мае плошчу: 22 тыс. кв. км., насельніцтва: 11,6 млн. чал. (2021 г.). ВУП: 43,8 млрд. дал (рост — 6%). Экспарт: 3,8 млрд. дол. Імпарт: 1,7 млрд. дол. Прамысловасць: перадавая апрацоўчая індустрыя, альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, «разумная» электронная сетка, ІТ новага пакалення, біямедыцына, новыя матэрыялы, энергаэканомныя і экаахоўныя вытворчасці. У г. Баадзін размешчаны высокатэхналагічныя прадпрыемствы: Great Wall Motors (аўтамабілебудаванне), Chenyang Water Paint (вытворчасць водных фарбаў), Fengfan Battery (акамулятары), Lekai New Materials (новыя матэрыялы), Yingli Solar (сонечная энергетыка).

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці