:

Пасол Чарвякоў А.В. прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Цэнтра супрацоўніцтва па метабалічных захворваннях

27.02.2026 г.

27 лютага 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Чарвякоў А.В. і Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Шанхаі Шаўчэнка А.В. прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Цэнтра супрацоўніцтва па метабалічных захворваннях Кітай-ШАС. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі Генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Ермекбаеў Н.Б., памочнік Міністра замежных спраў КНР Лю Бінь, мэр г.Шанхая Гун Чжэн, намеснік кіраўніка Дзяржаўнага ўпраўлення па справах аховы здароўя КНР Чжэн Чжэ, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса краін ШАС.

Стварэнне цэнтра было ініцыявана Прэм’ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Цянам падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў ШАС, якое адбылося 18 лістапада 2025 г. ў г.Маскве. Новая структура прызвана каардынаваць намаганні краін-удзельніц у галіне прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння метабалічных парушэнняў.

У рамках мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з інфраструктурай і напрамкамі дзейнасці новага Цэнтра, а таксама наведалі бальніцу Жуйцзінь пры медыцынскім інстытуце Шанхайскага ўніверсітэта Цзяатун. 

Адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам медыцынскіх устаноў і кітайскімі спецыялістамі, у ходзе якіх абмяркоўваліся перспектывы ўдзелу беларускіх спецыялістаў у навукова-даследчых праграмах Цэнтра. Рэалізацыя дадзеных ініцыятыў будзе садзейнічаць паглыбленню ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі-членамі ШАС у галіне аховы здароўя і медыцынскай навукі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці