:

Аб сустрэчы Кіраўніка Адміністрацыі з загадчыкам міжнароднага аддзела ЦК КПК

28.04.2026 г.

У ходзе афіцыйнага візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Круты правёў перамовы з загадчыкам Міжнароднага аддзела ЦК КПК Лю Хайсінам.

Бакі абмеркавалі ключавыя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня, надаўшы асаблівую ўвагу развіццю кадравага патэнцыялу, умацаванню інфармацыйнай бяспекі і пашырэнню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

Адзначаны перспектывы прыцягнення кітайскіх кампаній да рэалізацыі праектаў у Беларусі ў мэтах умацавання эканамічнай асновы двухбаковых адносін. 

Па выніках сустрэчы Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Міжнародны аддзел ЦК КПК падпісалі Мемарандум аб паглыбленні супрацоўніцтва, што пацвярджае нацэленасць бакоў на далейшае развіццё беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці