:

Аб удзеле Пасла А.В. Чарвякова ў канферэнцыі

09.07.2025 г.

9 ліпеня ў г. Пекіне Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў выступіў з прывітальнай прамовай на канферэнцыі «па выхадзе на міжнародны ўзровень кітайскай прамысловай інтэрнэт-галіны і інтэлектуальнага будаўніцтва 2025 года». 
У сваёй прамове Пасол адзначыў, у Кітайскай Народнай Рэспубліцы імкліва развіваецца прамысловы інтэрнэт і інтэлектуальнае будаўніцтва і ў рамках «14-й пяцігодкі» гэтыя напрамкі становяцца ключавымі драйверамі лічбавай трансфармацыі кітайскай эканомікі. 
А.В. Чарвякоў распавёў пра ўжо існуючы вопыт у гэтай сферы холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» і выказаў далейшую зацікаўленасць ва ўжыванні перадавых кітайскіх практык для павышэння эфектыўнасці прамысловасці і будаўнічага сектара Рэспублікі Беларусь.
Па выніках канферэнцыі падпісаны Мемарандум аб намерах паміж Рэспубліканскім саюзам будаўнікоў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай асацыяцыяй па развіцці прадпрыемстваў за мяжой (CODA).
Прамысловы інтэрнэт — лічбавая экасістэма, якая аб'ядноўвае прамысловыя аб'екты, ІІ і вялікія данныя для аўтаматызацыі вытворчасці, аптымізацыі лагістыкі і энергаспажывання.
Інтэлектуальнае будаўніцтва — прымяненне лічбавых тэхналогій (BIM, беспілотнікі, ІІ) для праектавання, маніторынгу і кіравання будаўнічымі працэсамі, што скарачае тэрміны, выдаткі і павышае бяспеку.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці