:

Аб правядзенні сумеснага памятнага мерапрыемства

21.06.2021 г.

21 чэрвеня Пасольствы Беларусі і Расіі ў Кітаі правялі сумеснае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У ім прыняў удзел Спецыяльны прадстаўнік па справах Еўразіі Дзяржсавета КНР Лі Хуэй, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, СМІ і многія іншыя.

У ходзе мерапрыемства выступіў Пасол Беларусі Сенько Ю.А., Пасол Расіі Дзянісаў А.І., Спецпрадстаўнік Лі Хуэй, прагучалі відэазвароты Міністраў культуры дзвюх краін — Маркевіча А.М. і Любімава О.М. Пасля прагляду фільма «Девятаев», госці мерапрыемства азнаёміліся з фотавыставай, якая адлюстроўвае цяжкія дні вайны. У канцы вечара ўдзельнікі запалілі свечкі ў памяць аб усіх загінуўшых у 1941-1945 гадах.

У сваім выступе Пасол Сенько Ю.А. падкрэсліў, што Кітай, як і Савецкі саюз, панёс велізарныя страты ў Другой сусветнай вайне, змагаючыся з фашызмам і японскім мілітарызмам. Выказаў упэўненасць, што, памятаючы ўрокі гісторыі, разам, мы зможам супрацьстаяць усім новым выклікам, пераадолеем любыя цяжкасці.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці