:

Беларускія мастакі прымаюць удзел у 10-м міжнародным біенале сучаснага мастацтва ў г. Пекіне

26.01.2026 г.

Члены грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” мастакі Дар’я Сумарава-Копач і Кірыл Орсік прымаюць удзел у 10-м міжнародным біенале сучаснага мастацтва ў г.Пекіне. Выстава адкрылася 29 снежня 2025 г. у Пекінскім выставачным цэнтры і працягнецца да 28 лютага 2026 г., прадстаўляючы работы мастакоў з розных краін і культур па тэматыцы “Суіснаванне”. 

Удзел у Пекінскім біенале падкрэслівае ўцягнутасць беларускіх мастакоў у глабальны мастацкі працэс і актуальнасць гуманістычных тэм, якія яны ўздымаюць, у кантэксце сучаснага свету.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці