:

Аб мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі

10.05.2024 г.

Напярэдадні Дня Перамогі 6 мая прадстаўнікі апарата аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы на чале з генерал-маёрам Аляксандрам Шкірэнка прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да Мемарыяла савецкім і мангольскім воінам, загінуўшым у жніўні 1945 года пры вызваленні паўночна-ўсходняй часткі Кітая, у павеце Чжанбэй Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР).

Памяць воінаў-вызваліцеляў разам з беларусамі таксама ўшанавалі супрацоўнікі дыпламатычных місій краін СНД і Манголіі, Сакратарыята Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, МЗС КНР і народнага ўрада павета Чжанбэй.

9 мая на тэрыторыі Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Пекіне адбылася гісторыка-патрыятычная акцыя «Бессмяротны полк», у якой, па папярэдніх падліках, прынялі ўдзел больш за 700 чалавек. Шэсце ўзначалілі Пасол Расіі Ігар Маргулаў і Пасол Беларусі Аляксандр Чарвякоў.

9 мая ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі, прайшло ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Пекіне. Супрацоўнікі Пасольства і члены іх сем'яў падзяліліся сваімі сямейнымі гісторыямі, звязанымі з Вялікай Айчыннай вайной, і разам з прадстаўнікамі беларускай дыяспары аддалі даніну памяці Савецкім войнам, героям-пераможцам. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 60 чалавек.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці