:

Візіт Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у Кітай

31.07.2025 г.

У рамках працоўнага візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрый Горлаў сустрэўся з Міністрам Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР спадарыняй Сунь Мэйцзюнь. Сустрэча прайшла ў даверлівай, сяброўскай атмасферы і была накіравана на далейшае развіццё гандлёва-эканамічных сувязяў паміж краінамі.

Бакамі падпісаны абноўлены двухбаковы Пратакол па інспекцыі, каранціну і ветэрынарна-санітарных патрабаваннях да птушкі, якая экспартуецца з Беларусі ў Кітай.

Юрый Горлаў абмеркаваў ключавыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы жывёлагадоўлі з старшынёй Асацыяцыі жывёлагадоўлі Кітая Цаем Хуэйі. Асаблівая ўвага была нададзена перспектывам паставак сучаснага абсталявання і перадавых тэхналогій для свінагадоўлі і казагадоўлі. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы візіту групы беларускіх экспертаў у Кітай для азнаямлення з дзейнасцю топавых кітайскіх кампаній па профільных кірунках.

Юрый Горлаў сустрэўся са Старшынёй Кітайскай Асацыяцыі агародніцтва Янам Сюннянем і кітайскімі кампаніямі, якія спецыялізуюцца на будаўніцтве цяпліц, рэкамендаванымі Асацыяцыяй. Па выніках перамоваў дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы візіту кітайскіх кампаній у Беларусь для правядзення прадметных перамоваў з беларускімі прадпрыемствамі.

Юрый Горлаў прыняў удзел у 10-м Пасяджэнні міністраў сельскай гаспадаркі дзяржаў-членаў ШАС, якое адбылося ў горадзе Куньмін Кітайскай Народнай Рэспублікі. У сваім выступе Юрый Горлаў адзначыў, што Беларусь, як новы ўдзельнік ШАС з ліпеня 2024 года, разглядае аграрны сектар як стратэгічны прыярытэт. Юрый Горлау выказаў упэўненасць, што аб'яднанне  намаганняў краін ШАС дазволіць ператварыць сельскую гаспадарку ў драйвер устойлівага развіцця. Па выніках мерапрыемства міністрамі падпісана сумесная дэкларацыя.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці