Аб рабочым візіце Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько ў г. Гродна
24.07.2023 г.22 – 23 ліпеня 2023 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сенько сумесна з Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Шанхай Андрэем Андрэевым здзейснілі рабочы візіт у г. Гродна. Сумесна са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам кіраўнікі замежных устаноў прадметна абмеркавалі вынікі візіту дэлегацыі Гродзенскай вобласці ў правінцыю Ганьсу, які прайшоў у першай дэкадзе ліпеня, і перспектывы далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з КНР.
Акрамя таго, у рамках візіту дыпламаты правялі сустрэчы з кіраўніцтвам адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест», найбуйнейшых прадпрыемстваў (у тым ліку ААТ «Малочны свет» і ААТ «Гродна Азот»), Гродзенскага ўніверсітэта ім. Я. Купалы, падчас якога разгледзелі пытанні пашырэння супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі.
Даведачна: Гродзенскай вобласцю ўстаноўлены пабрацімскія сувязі з кітайскімі правінцыямі Ганьсу і Хайнань, падпісаны пратакол аб намерах па ўсталяванні дружалюбных сувязей з правінцыяй Фуцзянь.