:

Аб 7-ым пасяджэнні Беларуска-Кітайскай камісіі па супрацоўніцтве ў сферы адукацыі

23.05.2024 г.

22 мая ў г. Далянь (правінцыя Ляанін) адбылося 7-ае пасяджэнне камісіі па супрацоўніцтве ў сферы адукацыі Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.

Сустаршыня Камісіі з беларускага боку міністр адукацыі Андрэй Іванец і намеснік Міністра адукацыі Кітая Чэнь Цзэ абмеркавалі планы далейшай сумеснай работы па паглыбленні супрацоўніцтва і падпісалі План рэалізацыі флагманскіх праектаў і нарошчвання абменаў паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі на 2024 – 2025 гады.

У рамках мерапрыемства таксама прайшло 2-ае пасяджэнне Асацыяцыі ўніверсітэтаў Беларусі і Кітая, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі больш за 40 кітайскіх і 11 беларускіх ВНУ. У ходзе пасяджэння бакі абмяняліся прапановамі па рэалізацыі сумесных адукацыйных і навукова-тэхнічных праектаў і праграм і іншых формах акадэмічнага супрацоўніцтва на карысць устойлівага развіцця Беларусі і Кітая.

Напярэді, 21 мая, у Пекіне міністры адукацыі Беларусі і Кітая абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі двухбаковага гуманітарнага супрацоўніцтва, накіраваныя на збліжэнне дзвюх сістэм адукацыі і ўдасканаленне працэсу падрыхтоўкі прафесійных кадраў на аснове перадавых метадаў і тэхналогій.

У рамках візіту Міністр адукацыі Андрэй Іванец таксама наведаў шэраг вядучых ВНУ Кітая і правёў сустрэчы з рэктарамі Пекінскага ўніверсітэта, Пекінскага ўніверсітэта замежных моў, Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта, а таксама з кіраўніцтвам, прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі сумеснага інстытута ДПУ-БДУ.

У асобных мерапрыемствах прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Аляксандр Чарвякоў.

Даведачна:

Асацыяцыя ўніверсітэтаў Беларусі і Кітая створана ў лістападзе 2023 года. У склад асацыяцыі ўваходзіць больш за 80 ВНУ дзвюх краін. Асноўная мэта – аказанне садзейнічання шматбаковым міжуніверсітэцкім абменам, сумесная падрыхтоўка прафесійных кадраў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці