:

Аб візіце дыпламатаў пасольства ў г. Сіань і г. Вэйнань

25.05.2026 г.

З 20 па 22 мая 2026 г. адбыўся рабочы візіт дыпламатаў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў гг.Сіань і Вэйнань (правінцыя Шэньсі). У рамках дзелавой праграмы былі праведзены перамовы з кіраўніцтвам навукова-даследчага інстытута сельскагаспадарчага машынабудавання правінцыі Шэньсі, а таксама з прадстаўнікамі кампаній «Першая інжынерная карпарацыя CCCC», «Сіаньская кампанія машынабудаўнічых тэхналогій Гуэнь», «AI Аграпарк» і Зумліён. 
Ключавой падзеяй рабочага візіту ў г. Сіань стаў удзел беларускага боку ў цырымоніі адкрыцця 10-га Міжнароднага кірмашу Шаўковага шляху, а таксама ў форуме «Міжнародная сустрэча па абмене і наладжванні кантактаў з удзелам гандлёва-прамысловых палат і асацыяцый». У рамках названага форуму старшы саветнік Пасольства выступіў з прэзентацыяй. 
У г.Вэйнань дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па абмене і ўзаемадзеянні гандлёва-прамысловых палат. У ходзе мерапрыемства старшы саветнік Пасольства выступіў з прэзентацыяй, акцэнтаваўшы ўвагу на перспектыўных нішах для паглыблення беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці