:

Аб адкрыцці выставы «Летапіс Брэсцкай крэпасці ў фотаздымках» у г. Пекін

26.09.2024 г.

25 верасня 2024 г.у Мемарыяльным музеі антiяпонскай вайны кітайскага народа ў г. Пекіне адбылося адкрыццё выставы «Летапіс Брэсцкай крэпасці ў фотаздымках». У цырымоніі ад беларускага боку прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Чарвякоў А.В., дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» А.А. Каркатадзэ і аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве генерал-маёр Шкірэнка А.І., а таксама супрацоўнікі замежнай установы і члены іх сем'яў.

У ходзе мерапрыемства шырокай публіцы Кітая ўпершыню былі прадстаўлены архіўныя фотаматэрыялы ДУ «мемарыяльны комплекс» Брэсцкая крэпасць-герой», на якіх адлюстраваны гісторыя крэпасці, моманты яе гераічнай абароны і бягучы стан мемарыяльнага комплексу.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці