Аб візіце Пасла Беларусі Юрыя Сенько ў г. Вэньчжоу
14.10.2023 г.У перыяд з 12 па 13 кастрычніка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Юрый Сенько ў якасці ганаровага госця прыняў удзел у афіцыйных мерапрыемствах і выступіў з прывітальнай прамовай на Цырымоніі адкрыцця 2-ой Міжнароднай выставы прамысловага абсталявання і камплектуючых у г.Вэньчжоу правінцыі Чжэцзян.
Падчас візіту кіраўнік беларускай дыпмісіі правёў сустрэчу з намеснікам мэра г.Вэньчжоу Чэнь Куанам. Бакі абмеркавалі пытанні паглыблення супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, лагістычнай, культурнай, турыстычнай і спартыўнай галінах. Асаблівая ўвага была ўдзелена пашырэнню супрацоўніцтва ў рамках Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
У Міжнародным прамыслова-эканамічным форуме, арганізаваным Кітайскім саветам па садзейнічанні міжнароднаму гандлю гарадской акругі Вэньчжоу (CCPIT Wenzhou) і Альянсам эканамічных і камерцыйных дарадцаў Кітая (ECCAC) у рамках 2-ой Міжнароднай выставы прамысловага абсталявання і камплектуючых, таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і хімічнай і папяровай прамысловасці.
Беларуская дэлегацыя наведала шэраг прадпрыемстваў рэгіёна і правяла сустрэчы з кіраўнікамі вядучых кампаній і галіновых бізнес-асацыяцый правінцыі Чжэцзян, у рамках якіх устаноўлены прамыя кантакты і вызначаны перспектыўныя напрамкі далейшага двухбаковага ўзаемадзеяння.
Даведачна:
Вэньчжоу — гарадская акруга, буйны марскі порт, размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы правінцыі Чжэцзян на ўзбярэжжы Усходне-Кітайскага мора. Плошча 11 784 км2. Насельніцтва – 9,6 млн. Асноўныя галіны – машынабудаванне, металургія, суднабудаванне, хімічная і лёгкая прамысловасць.