:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько з Першым намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

27.07.2023 г.

26 ліпеня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сенько сумесна з генеральнымі консуламі Рэспублікі Беларусь У гг.Гуанчжоу, Чунцын, Шанхай і САР Ганконг правёў рабочую сустрэчу з Першым намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэем Кунцэвічам.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі сумесную рэалізацыю двухбаковых праектаў, правядзенне тэматычных прэс-тураў і стажыровак, абмен вопытам з кітайскімі калегамі ў сферы інфармацыйнай бяспекі і барацьбы са знешнім інфармацыйным ціскам, адкрыццё ў КНР карэспандэнцкага пункта беларускіх СМІ і іншыя актуальныя пытанні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці