:

Экстранная дапамога грамадзянам Рэспублікі Беларусь

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

У выпадку, калі Вы ці Вашы блізкія апынуліся ў крызіснай ці надзвычайнай сітуацыі (затрыманне праваахоўнымі органамі, смерць, ДТЗ і г.д.) на тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі просім звяртацца да консульскіх супрацоўнікаў для атрымання адпаведных тлумачэнняў па наступных тэлефонах:

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (г. Пекін) — першы сакратар Падкавыраў Аляксандр Сяргеевіч, +86 155 1061 8510.

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі - консул Іоська Максім Валер'евіч +86 186 6557 8484
(консульская акруга: г. Шанхай, правінцыі Аньхой, Цзянсу, Цзянсі, Чжэцзян, Фуцзянь).

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Гуанчжоў — віцэ-консул Шалямех Раман Аляксандравіч +86 139 1856 1690
(консульская акруга: правінцыі Гуандун, Хунань, Хайнань, Юньнань, Гуйчжоў і Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён).

Тэлефоны экстранных і іншых службаў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы

Паліцыя: 110

Пажарная служба: 119

Хуткая дапамога: 120 або 999

Дарожная паліцыя: 122

Тэлефоннае бюро даведак: 114

Міжнародная даведкавая служба (на ангельскай мове): 115

Міжнароднае тэлефоннае бюро даведак (на ангельскай мове): 108

Кітайская паштовая служба: 11185 

Выязджаючы за мяжу

Праверце тэрмін дзеяння вашага пашпарта і наяўнасць у ім візы, што дазваляе заезд у краіну, у якую вы накіроўваецеся. Запішыце для сябе яго нумар, дату і месца выдачы, або зрабіце ксеракопію.

Праверце пашпарт на наяўнасць пашкоджанняў, плям і чужых запісаў. Іх у пашпарце быць не павінна. Трымайце пашпарт пры сабе і не пакідайце яго ў заклад.

Вазьміце з сабой іншыя дакументы, якія пацвярдзяць вашу асобу ў выпадку страты або крадзяжу пашпарта, і 2-3 фатаграфіі, у тым ліку вашых дзяцей.

Удакладніце і майце пры сабе адрасы кампаніі, па запрашэнні якой вы адпраўляецеся за мяжу. Не забудзьцеся арыгіналы турыстычных ваўчараў, афіцыйных запрашэнняў.

Уважліва падыдзіце да афармлення медычнай страхоўкі. Абірайце правераныя агенцтвы, высветліўшы якія медпаслугі вам пададуць у краіне знаходжання, і як яны будуць аплачвацца.

Паведаміце сваякам, сябрам пра падарожжа, пакіньце нумары кантактных тэлефонаў. Майце пры сабе кантактныя дадзеныя Пасольства і консульскай установы Беларусі ў краіне, у якую вы накіроўваецеся.

У выпадку неабходнасці атрымання кампетэнтнай прававой кансультацыі, звяртайцеся за дапамогай у консульскую ўстанову Беларусі.

Што для вас можа зрабіць беларускі консул?

У выпадку страты або крадзяжу пашпарта выдаць вам пасля пацверджання асобы пасведчанне на вяртанне ў Беларусь.

Інфармаваць вас па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.

Прымаць на разгляд хадайніцтвы па пытаннях грамадзянства і сталага жыхарства за мяжой.

Выдаць вам нацыянальны пашпарт, калі вы пражываеце за мяжой і аформілі ва ўстаноўленым парадку выезд на сталае жыхарства з Беларусі.

У рамках кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні, легалізаваць дакументы.

Інфармаваць сваякоў грамадзян Беларусі аб няшчасных выпадках, затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Беларусі.

Што для вас беларускі консул зрабіць не можа?

Аплаціць выдаткі па вашым знаходжанні, лячэнні за мяжой і вяртанні ў Беларусь.

У выпадку смерці грамадзяніна аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела ці ўрны з прахам.

Аказаць садзейнічанне ў вашым працаўладкаванні ў краіне знаходжання.

Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, умешвацца ў судовы разбор.

У непрадбачаных сітуацыях

У выпадку затрымання мясцовымі праваахоўнымі органамі неадкладна паведаміце пра гэта ў Пасольства ці консульскую ўстанову Беларусі.

Не падпісвайце пратаколы ці іншыя дакументы на замежнай мове, калі іх змест вам не зразумелы.

Памятайце пра неабходнасць запоўніць мытную дэкларацыю пры перасячэнні мяжы.

Нядбайнае стаўленне да афармлення медычнай страхоўкі можа абярнуцца буйнымі выдаткамі ў выпадку хваробы ці няшчаснага выпадку.

Ніколі не перашкодзіць ксеракопія ўсіх дакументаў, якія маюць дачыненне да падарожжа. Ксеракопіі спатрэюяцца ў выпадку страты пашпарта ці іншых сітуацыях у краіне знаходжання. Іх варта захоўваць асобна ад дакументаў.

Даведацца пра тое, у якіх краінах размешчаны дыпламатычныя і консульскія ўстановы Беларусі, можна тут.

Дадатковую інфармацыю па бяспечным выездзе за мяжу можна атрымаць на сайце міжнароднай праграмы «Ла Страда».

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці