:

Пра аздараўленне кітайскіх дзяцей у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Ждановічы»

23.08.2018 г.

  У мэтах рэалізацыі рашэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі аб прыняцці у 2018 годзе кітайскіх дзяцей на адпачынак і аздараўленне ў беларускіх санаторыях і лячэбных установах, чацвёртая група дзяцей выляцела з міжнароднага пекінскага аэрапорта «Сталіца» у Беларусь.

     Група налічвае 80 дзяцей і 5 педагогаў, якія іх суправаджаюць. Для юных гасцей з правінцый Хубэй і Гуйчжоу будзе арганізаваны адпачынак у камунальным унітарным прадпрыемстве «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Ждановічы». Для большасці дзяцей дадзеная паездка стане першым выездам за мяжу.

       Беларускі бок узяў на сябе фінансаванне расходаў па авіяпералёту, адпачынку і аздараўленні дзяцей і суправаджаючых асоб з Кітая.


 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти